Беларусь сёння сустрэнецца з Балгарыяй у футбольнай Лізе нацый
7- 18.11.2024, 19:57
- 2,396
Пераможца атрымае права пазмагацца за выхад у Лігу В.
Каманда Беларусі сёння вечарам правядзе найважнейшы матч у групе Лігі нацый. Выхаванцы Карласа Алоса скіраваліся ў Сафію, дзе згуляюць супраць Балгарыі. Пераможца атрымае права пазмагацца за выхад у Лігу В. Пачатак сустрэчы – у 22:45.
Расклады перад гэтым матчам для беларусаў простыя: каб захаваць шанцы на стыкі, а пасля і на траплянне ў Лігу B, нашай камандзе трэба абавязкова атрымаць перамогу ў гэтай гульні. У выпадку нічыёй або паразы нашы суайчыннікі дакладна зоймуць трэці радок і захаваюць прапіску ў Лізе С.
У выпадку перамогі Балгарыі ці нічыёй, футбалісты гэтай каманды мінімум будуць гуляць у пераходных матчах, а максімум павысяцца ў дывізіёне наўпрост, калі Паўночная Ірландыя саступіць Люксембургу.