Аляксей Протас абнавіў асабісты рэкорд у НХЛ
1- 19.11.2024, 11:31
- 1,408
Беларускі форвард закінуў сёмую шайбу ў сезоне.
"Вашынгтон" беларускага форварда Аляксея Протаса ў гасцях падолеў "Юту" (6:2) у матчы НХЛ, піша "Трыбуна".
Протас на 50-й хвіліне матчу аформіў свой 7-й гол у сезоне, правёў на лёдзе 14 хвілін 12 секунд (04:12 - у меншасці), два разы кінуў па браме і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці "+1".
Тым самым ён пабіў свой асабісты рэкорд у шайбах за сезон у НХЛ. Для гэтага яму спатрэбілася 18 гульняў у сёлетнім чэмпіянаце.
У рэгулярных чээмпіянатах 2023/24 за 78 матчаў Протас аформіў 6 шайбаў за 78 гульняў.
У гэтым сезоне ў беларуса 18 гульняў, 18 (7+11) балаў, паказчык карыснасці "+12", 4 хвіліны штрафу.