«Грошай у скарбніцы ў Лукашэнкі няма ўвогуле»
19- 19.11.2024, 17:24
- 23,802
Застаецца лезці ў чужыя кішэні.
Грошай у скарбніцы Лукашэнкі няма ўвогуле, піша Telegram-канал «Нік і Майк». У крэдыт і проста так ніхто не дае. Застаецца лезці ў чужыя кішэні.
І тут у галаву прыйшла старая-новая ідэя. Дырэктыўным шляхам замяніць мэнэджмэнт на прыватных прадпрыемствах. Менавіта для гэтага служыць "новая" ініцыятыва аб узгадненні (у самым мяккім варыянце) прызначэнняў кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў на ўзроўні ніжэйшых аграшарфюрэраў з райвыканкамаў.
Зразумела, што не прыйдуць да ўсіх і адразу. Пачнуць з буйных, потым будуць сярэднія і ўрэшце малыя прадпрыемствы. Задача ў новага мэнэджмэнту будзе простая - латаць дзіравыя мясцовыя бюджэты. Аднак жа Лукашэнку няўцям, што менавіта бізнэс зараз «корміць» моцных гаспадарнікаў. А прапанаваны крок яго проста знішчыць.
Нават Галоўчанка ў шоку.