23 лiстапада 2024, Субота, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі хочуць скасаваць сістэму «ўсё ўключана»

18
У Турцыі хочуць скасаваць сістэму «ўсё ўключана»

Што прапануюць наўзамен.

Турыстычную галіну Турцыі чакаюць змены. Там чарговы раз загаварылі пра скасаванне сістэмы «ўсё ўключана».

Трывогу б'юць гатэльеры. Яны непакояцца найперш пра здароўе людзей. Разумеюць таксама, што турысты, праводзячы дні напралёт у рэстаранах і барах, не імкнуцца наведваць славутасці краіны.

«Не выходзіць з гатэля і ўвесь час есці. Спадарства, гэта, па-першае, рызыкоўна для здароўя, у плане атлусцення, а па-другое, шкодна для патэнцыялу краіны. У вялікіх гатэлях можна арганізаваць працу з двума-трыма невялікімі рэстаранамі з разнастайнасцю страваў, каб госці выходзілі з гатэля, пачуваліся вольна, шпацыравалі вечарамі. Напрыклад, ты можаш выбраць на свой густ і кішэню – піцу з віном, меню з морапрадуктамі. А то раніцай, днём і ноччу з падносамі – як на прамысловым аб'екце», – сказаў прэзідэнт Асацыяцыі малых гатэльераў Турцыі Эртан Устааглу.

Ён таксама зазначыў, што турбізнэс нічога не страціць ад пераходу на іншую сістэму.

«Будзе разнастайнасць, у тым ліку ў кошце», – мяркуе Устааглу.

Што прапануюць наўзамен?

Прэзідэнт Міжземнаморскай турыстычнай асацыяцыі гатэльераў і аператараў Каана Кавалаглу раней расказаў, што ўжо распрацаваная трохузроўневая сістэма з нізкім, сярэднім і высокім узроўнямі абслугоўвання. Яна заснаваная на класах гатэляў: чым большы прыбытак установы, тым вышэйшы магчымы варыянт all inclusive.

У той самы час мясцовы турбізнэс разумее высокую канкурэнцыю, таму, нягледзячы на абнаўленні рэкрэацыйнай інфраструктуры апошніх гадоў, гатэльеры і аператары баяцца перагнуць палку ва ўразанні комплексу паслуг «усё ўключана».

Яшчэ адна ідэя – безалкагольныя варыянты тураў. Прадугледжваецца, што яны будуць запатрабаваныя сем'ямі з дзецьмі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках