22 лiстапада 2024, Пятніца, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першая ступень шызафрэніі

2
Першая ступень шызафрэніі

Усчынаючы вайну, Крэмль абсалютна не ўяўляў сабе яе наступстваў.

Пуцін зноў нагадаў чалавецтву аб ролі цэглы ў гісторыі.

Сапраўды, адна-адзіная цагліна, якая прыляцела ў ягоную галаву, магла б ліквідаваць і кашмар вайны і высокаверагоднае ядзернае пекла «для ўсіх».

Няма ніякіх сумневаў у тым, што сёння Пуцін тысячаразова больш небяспечны для свету, чым Усама бэн Ладэн, Ясін, Шышані ці Асахара.

Тым не менш, усе гэтыя афэлкі даўно кувааюць у царстве ценяў, а крамлёўскі крывасмок збірае свае «саўбезы» і напаўняе валізку за валізкай.

А Штаты шкадуюць на яго не толькі паршывую ракету, але нават простую цагліну.

Адчуўшы беспакаранасць, Пуцін зноў робіць «пальцы веерам».

Сёння крамлёўская чыкаціла зноў распсіхавалася і зноў памяняла «ядзерную дактрыну РФ».

Пуцін сам сабе дазволіў ядзерны тэрарызм у адказ на ўдары канвенцыйнай (простай) зброяй.

Але!

Фактычна - нічога не адбылося.

«Ядзерная дактрына» (асновы дзяржпалітыкі ў галіне ядзернага стрымлівання) - фальшывая грамата, якую крывасмок можа мяняць 20 разоў на дзень, забаўляючы сябе і палохаючы суседзяў.

«Дактрына» нічога не вартая і нічога не значыць.

Гэта чыста медыйная штука, якая не мае ні практычнага, ні вайсковага сэнсу. Калі пуціну прыспічыць - ён і так, напляваўшы на ўсе дактрыны -забарабаніць па ядзерных кнопках.

«Змены» ў дактрыне не варта прымаць сур'ёзна. Гэта не стратэгія, не праграма, а завыванні раз'юшанага ваўкалака.

Ідыёт сам стварыў сітуацыю з якой адзіным выхадам можа быць толькі яго пахаванне.

Распачынаючы вайну, Пуцін абсалютна не ўяўляў сабе яе наступстваў. Ён не здольны ні «лічыць», ні прадбачыць наступствы сваіх учынкаў.

Прычыны цудоўна тлумачыць акадэмік В.М. Бехцераў: «Прыняцце пастаноў без уліку наступстваў - першая ступень шызафрэніі».

Аляксандр Няўзораў, «Тэлеграм»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках