3 снежня 2024, aўторак, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі

1
У Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі

У чацвер будзе моцны вецер і галалёдзіца.

Белгідрамет абвясціў у краіне жоўты ўзровень небяспекі праз моцны вецер і галалёдзіцу. Складаныя варункі надвор'я чакаюць беларусаў заўтра, 21 лістапада.

Сіноптыкі выпусцілі штармавое папярэджанне з жоўтым узроўнем небяспекі на чацвер 21 лістапада. Да моцнага ветру дадасца галалёдзіца.

«21 лістапада (чацвер) на асобных адцінках дарог краіны чакаецца галалёдзіца. Уначы месцамі па краіне чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-18 м/с», — гаворыцца ў папярэджанні.

Тэмпература паветра мінімальная ўночы -3..+2°С, максімальная ўдзень -1..+4°С.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках