Bloomberg: Трамп будзе размаўляць з Крамлём з моцнай пазіцыі
14- 20.11.2024, 14:18
- 11,226
Байдэн яму нечакана дапамог.
Пастанова Байдэна дазволіць Украіне выкарыстоўваць амерыканскія ракеты ATACMS для нанясення ўдараў па расейскай тэрыторыі нарабіла шмат шуму як у Крамлі, так і ў колах ЗША.
Аднак, як сцвярджаюць аналітыкі выдання Bloomberg, Байдэн наадварот зрабіў Трампу вялікую паслугу, узмацніўшы пазіцыі ЗША на перамовах з Пуціным.
На Байдэна паліліся тоны крытыкі
Прыхільнікі Трампа імгненнем раскрытыкавалі Байдэна, сцвярджаючы, што эскалацыя канфлікту ў пераходны перыяд здзівіла нават экспэртаў. Напрыклад, Дональд Трамп-малодшы заявіў у сацсетках, што Джо Байдэн, які прадстаўляе інтарэсы Ваенна-прамысловага комплексу, нібыта імкнецца пачаць Трэцюю сусветную вайну, перш чым яго бацька зможа аднавіць мір.
Не сакрэт, што ракеты ATACMS здольныя знішчауь цэлі на адлегласці да 190 міль. На мінулым тыдні Украіна ўпершыню прымяніла іх для нападу на склад боепрыпасаў у Расеі. Вялікабрытанія і Францыя, якія падалі Украіне аналагічнае ўзбраенне, могуць зараз рушыць прыкладу ЗША.
Эскалацыя ці стратэгічны крок?
Хоць пастаўка ATACMS не стане вызначальным чыннікам на фронце, пасатнова Байдэна выклікала спрэчкі.
Яго крытыкі сцвярджаюць, што гэта можа быць спробай ускладніць планы Трампа, які абяцаў хутка закончыць вайну. Аднак сам Байдэн называе гэты крок цалкам лагічным адказам на дзеянні Пуціна.
«Фармальнай прычынай для змены палітыкі Байдэна стаў крок Пуціна, які першым павысіў стаўкі, запрасіўшы Паўночную Карэю далучыцца да канфлікту на баку Расеі. Расейскія і паўночнакарэйскія войскі рыхтуюць контратакі ў Курскай вобласці. Акрамя таго, расейцы ўзмацнілі бамбаванні цывільнай інфраструктуры Украіны, спрабуючы зрабіць будучую зіму для ўкраінцаў халоднай, цёмнай і смяротна небяспечнай», - піша выданне.
Сітуацыю таксама абвастрае і тое, што пасля дазволу Украіне на далёкія ўдары Пуцін абнавіў ядзерную дактрыну РФ. Выданне зазначае, што з 2022 года Байдэн імкнецца пазбягаць прамога канфлікту з Расеяй, каб не дапусціць выкарыстання ядзернай зброі.
«Аднак зараз Пуцін наўрад ці наважыцца на выкарыстанне ядзернай зброі, бо гэта падарве падтрымку Кітая і Глабальнага Поўдня, а таксама пагоршыць стаункі з Трампам, якія абодва лідары разглядаюць як важныя», - сцвярджаюць аналітыкі.
Падрыхтоўка да перадачы ўлады
Шмат экспэртаў выстаўляюць Байдэну прэтэнзіі, чаму ён не прыняў пастанову аб ракетах раней і разглядаюць такі крок як запозненым.
Аднак, на думку Bloomberg, Байдэн, хутчэй за ўсё, дазволіў выкарыстанне ATACMS, каб узмацніць пазіцыі Украіны да ўступлення на пасаду новага прэзідэнта. Такім чынам ён падыграў Трампу, бо гэтая пастанова дазваляе ўжо пачаць перамовы з больш моцнай пазіцыяй.
«І хоць некаторыя мяркуюць, што Байдэн спрабуе засцерагчы амерыканскую палітыку ад уплыву Трампа, хутчэй за ўсё, ён дзейнічае адказна, перадаючы ўладу наступнаму прэзідэнту. Байдэн стварае для Трампа ўмовы для перамоў, якія могуць быцт больш прадуктыўнымі», - сцвярджае выданне.
Пуцін у чаканні ўгоды з Трампам
У сваю чаргу дыктатар Пуцін спадзяецца, што Трамп, заняўшы пасаду прэзідэнта, пойдзе на саступкі ў дачыненні да аслабленай Украіны.
Аднак, як можна прааналізаваць зараз, Байдэн даў Кіеву дадатковыя магчымасці, уставіўшы палкі ў колы планам Крамля.
Узмацненне Украіны робіць яе раўнапраўным удзельнікам будучых перамоў, што не задавальняе Маскву.
Гэтыя крокі Байдэна, магчыма, і не спадабаліся прыхільнікам Трампа, але яны ствараюць больш стабільную аснову для будучых перамоў аб міры.