Рафаэль Надаль: Я хацеў бы, каб мяне запомнілі як добрага чалавека з маленькага мястэчка на Маёрцы
1- 20.11.2024, 15:51
- 2,598
22-разовы пераможца турніраў Grand Slam пракаментаваў заканчэнне кар'еры.
22-разовы пераможца турніраў Grand Slam Рафаэль Надаль пракаментаваў заканчэнне кар'еры пасля паражэння каманды Гішпаніі ў чвэрцьфінале Кубка Дэвіса, дзе гішпанцы саступілі Нідэрландам (1:2).
«Тытулы, лічбы - яны ёсць. Людзі, відаць, ведаюць гэта. Я хацеў бы, каб мяне запомнілі як добрага чалавека з маленькага пасёлка на Маёрцы.
Многія людзі старанна працуюць. Мне вельмі пашанцавала.
Я проста хачу, каб мяне запомнілі як добрага чалавека і дзіця, якое ішло за сваімі марамі і дасягнула большага, чым я калі-небудзь хацеў.
Я пакідаю свет прафесійнага тэніса, сустрэўшы па дарозе шмат добрых сяброў. Я спакойны, бо атрымаў навуку, каб справіцца з тым, што будзе далей», - сказаў Надаль.
38-гадовы Надаль саступіў свой апошні адзіночны матч Ботыку ван дэ Зандшульпу - 4:6, 4:6.