21 лiстапада 2024, Чацвер, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайская прадукцыя ледзь не нашкодзіла беларусам

6
Кітайская прадукцыя ледзь не нашкодзіла беларусам

Яе канфіскавалі з продажу.

Дзяржстандарт праверыў паліцы беларускіх крамаў і знайшоў тавары, якія могуць прычыніць шкоду. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Безопасность и качество».

Пад забарону патрапіла прадукцыя вытворцы з КНР Guangzhou Sea-land Toys.

Напрыклад, драўляныя канструктары «Верталёт Мі-35М» і «Рэактыўны мінамёт», прызначаныя для дзяцей, старэйшых за тры гады.

Гэтыя цацкі не адпавядалі патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза па санітарна-хімічным паказчыку гігіенічнай бяспекі «ўзровень міграцыі фармальдэгіду ў паветранае асяроддзе».

Тут норма павінна быць не вышэйшай за 0,003 мг/м3. Аднак паказчыкі ў гэтых гульнявых наборах склалі ад 0,008 да 0,017 мг/м3.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках