Ліхтэнштэйн уводзіць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
1- 20.11.2024, 17:42
- 5,174
Каб закрыць шчыліну для абыходу антырасейскіх санкцый.
Ліхтэнштэйн пашырыў санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў і прывёў іх у адпаведнасць з апошнім пакетам санкцый ЕЗ, прынятым 29 чэрвеня 2024 года, а таксама сінхранізаваў з абмежаваннямі, уведзенымі супраць Расеі. Пра гэта паведамляецца на сайце ўрада Ліхтэнштэйна.
Пастанову аб пашырэнні абмежаванняў (фінансавых, таварных і гандлёвых) урад краіны прыняў 19 лістапада 2024 года. Гэта зроблена для таго, каб не дапусціць абыходу санкцый супраць Расеі праз Беларусь.
Сярод ключавых элементаў санкцый - забарона на экспарт у Беларусь тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння, тавараў марскога суднаходства, прадметаў раскошы. Таксама забаронены імпарт золата, алмазаў, гелію, вугалю, нафты (у тым ліку сырой) з Беларусі. Уведзеная забарона на наданне пэўных паслуг, пашыраныя абмежаванні ў сферы аўтамабільных перавозак грузаў па тэрыторыі Еўразвязу.
Акрамя таго, эканамічных аператараў ЕЗ абавязалі прапісваць у будучыя кантракты пункт аб забароне рээкспарту ў Беларусь.