ЗША даюць Украіне новы пакет вайсковай дапамогі
3- 20.11.2024, 18:13
- 2,970
На 275 мільёнаў даляраў.
ЗША даюць Украіне пакет вайсковай дапамогі на суму 275 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведамляецца на сайце міністэрства абароны ЗША ў сераду, 20 лістапада.
Адзначаецца, што ў пакет увойдуць:
боепрыпасы для РСЗА HIMARS;
155-мм і 105-мм артылерыйскія боепрыпасы;
мінамётныя набоі калібру 60 мм і 81 мм;
беспілотныя авіяцыйныя сістэмы;
ракеты з аптычным адсочваннем і з правадным навядзеннем (TOW), якія запускаюцца з трубы;
супрацьтанкавыя комплексы Javelin і AT-4;
стралковая зброя і боепрыпасы;
абсталяванне і боепрыпасы для падрыўных работ;
сродкі хімічнай, біялагічнай, радыелагічнай, ядзернай абароны;
запасныя часткі, дапаможнае абсталяванне, паслугі, навучанне і транспарціроўка.