Беларуска знайшла каробку, у якой ляжалі больш за $3 тысячы, і забрала яе сабе
23- 20.11.2024, 19:23
- 20,648
Што было далей.
Мянчанка знайшла каробку, у якой ляжалі грошы і пашпарт, і забрала яе сабе, паведамілі ў прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.
У міліцыю звярнуўся мужчына, які расказаў, што выпадкова забыўся ў двары дома каробку, у якой знаходзіліся больш за 3000 даляраў, а таксама яго пашпарт. Калі ён вярнуўся, каробкі ўжо не было.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што чужую маёмасць забрала 53-гадовая мянчанка. Жанчына звярнула ўвагу на пакінутую без нагляду скрынку і, вывучыўшы яе змесціва, надумала пакінуць знаходку сабе.
Пашпарт жанчына выкінула, а частку грошай перавяла ў беларускія рублі і змарнавала на ўласныя патрэбы. Астатнюю гатоўку супрацоўнікі знайшлі ў яе дома.
У дачыненні да мянчанкі распачалі крымінальную справу за крадзеж.