Украінскія дэсантнікі захапілі ў палон 26 расейскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці
5- 20.11.2024, 20:11
- 5,944
УСУ папоўнілі абменны фонд байцамі падраздзялення «Шторм Z».
Украінскія вайскоўцы прадаўжаюць аперацыю ў Курскай вобласці ў Расеі. Нядаўна там у палон былі захопленыя 26 расейскіх вайскоўцаў.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных сілаў Украіны.
Як расказалі дэсантнікі, яны прадаўжаюць папаўняць абменны фонд, беручы ў палон расейскіх ваяроў у Курскай вобласці.
Так, падчас аднаго з няўдалых варожых штурмаў было знішчана шмат ворагаў, а тым, хто цудам уцалеў, прапанавалі здацца, чым выратавалі іх жыцці.