Нацбанк прыняў пастанову, ад якой залежаць адсоткавыя стаўкі ў крэдытах на нерухомасць
3- 20.11.2024, 20:14
- 6,774
Да чаго рыхтавацца беларусам.
Нацбанк абнародаваў разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР) на снежань. Гаворка пра адсоткавую столь у банкаўскіх крэдытах, у першую чаргу на нерухомасць. Нагадаем, запазычанасць беларусаў перад банкамі ставіць рэкорды, а Нацбанк і эксперты бачаць у гэтым рызыкі для нацвалюты (можа здаць пазіцыі) і коштаў (могуць падскочыць).
РВСР для фізічных асобаў у снежні, як і ў гэтым месяцы, будуць на ўзроўні 17,71%, а для юрыдычных асобаў – 12,5%. Гэта столь для банкаў у адсоткавых стаўках у крэдытах. Яе нельга перавышаць. Гэта значыць, банкі ў наступным месяцы, хутчэй за ўсё, не будуць падвышаць стаўкі ў крэдытах на нерухомасць праз РВСР, паведамляе «Люстэрка».
Мінулы раз гэтую столь у крэдытах рэгулятар паднімаў у жніўні сёлета.
Яшчэ адзін паказнік, на які фінустановы арыентуюцца пры выстаўленні адсоткавых ставак у пазыках, – стаўка рэфінансавання. Цяпер яна складае 9,5% гадавых. Нацбанк прагназуе, што стаўка рэфінансавання ў сярэднім за 2024 год будзе на ўзроўні 9–9,5% гадавых.