22 снежня 2024, Нядзеля, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карціны нараджэнца Беларусі Марка Шагала ўратавалі ад дэпрэсіі легендарнага футбаліста

2
Карціны нараджэнца Беларусі Марка Шагала ўратавалі ад дэпрэсіі легендарнага футбаліста

Гэты гулец навучыўся перамагаць на полі, але доўгі час не мог справіцца з самім сабой.

Былы брамнік турынскага «Ювентуса» і каманды Італіі Джанлуіджы Буфон падзяліўся гісторыяй, як карціны Марка Шагала дапамаглі яму справіцца з дэпрэсіяй.

Хваробу пасля заканчэння прафесійнай кар'еры дыягнаставалі псіхатэрапеўты. Яны параілі Буфону развіваць іншыя інтарэсы, не звязаныя з гульнёй нумар адзін.

Спартовец быў супраць лекавання прэпаратамі, каб не з'явілася залежнасць. У выніку выбар упаў на вывучэнне жывапісу. Былы галкіпер «Ювентуса» стаў наведваць Галерэю сучаснага мастацтва ў Турыне.

Тады Джанлуіджы ўбачыў карціну «Прагулка» беларускага мастака Марка Шагала. Паводле прызнання легендарнага гульца, ён затрымаўся ля яе на цэлую гадзіну.

«Гэта простая карціна, на ёй намаляваны Шагал з жонкай Бэлай рука аб руку, але яна лётае. Назаўтра я вярнуўся. Касірка мне сказала: "Буфон, гэта тая самая карціна, што і ўчора". Я адказаў: "Дзякуй, ведаю, але хачу ўбачыць яе зноў"», – расказаў гісторыю Буфон.

Ён растлумачыў, што шэдэўр Шагала нагадаў яму ўласную кар'еру, поўную не толькі ўзлётаў, але і балючых падзенняў.

У складзе каманды Італіі Буфон перамог на чэмпіянаце свету – 2006. Яна ў фінале праз пенальці перамагла Францыю. У 2012-м галкіпер узяў бронзу Еўра.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках