21 лiстапада 2024, Чацвер, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Віцебску «прынізіў і падарваў аўтарытэт» Лукашэнкі

13
Жыхар Віцебску «прынізіў і падарваў аўтарытэт» Лукашэнкі

Падчас званка ў "Беларусбанк".

У Віцебску за "абразу" Аляксандра Лукашэнку судзілі 20-гадовага жыхара горада. Падрабязнасці крымінальнай справы паведамілі ў пракуратуры, піша «Зеркало».

Як сцвярджаюць у наглядным ведамстве, "у чэрвені" мужчына спрабаваў пакласці грошы на свой рахунак праз інфакіёск. Правесці аперацыю яму не ўдалося.

“Раззлаваўшыся, ён, прыйшоўшы дадому, выкарыстоўваючы свой мабільны тэлефон, патэлефанаваў супрацоўніку кантакт-цэнтра ААТ “ААБ Беларусбанк” і падчас гутаркі, якая адбылася, негатыўна выказаўся на адрас прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, — паведамілі ў пракуратуры, дадаўшы, што словы абвінавачанага былі “зневажальнымі”, “падрывалі аўтарытэт” Лукашэнкі, ягоныя “асабістыя і прафесійныя якасці”.

Дэталі гутаркі супрацоўніца "Беларусбанка" перадала кіраўніцтву. Тыя - сілавікам. У выніку на мужчыну завялі крымінальную справу паводле ч. 1 ст. 368 КК (Абраза Лукашэнкі).

У судзе жыхар Віцебску віну прызнаў. Свае дзеянні патлумачыў "моцным эмацыйным станам".

Суд прызнаў яго вінаватым і адправіў у калонію агульнага рэжыму на год і тры месяцы. У яго таксама канфіскавалі тэлефон "як сродак учынення злачынства".

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках