Плыўцам з Беларусі дазволілі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах
5- 21.11.2024, 12:42
- 1,184
Але толькі калі спартоўцы пацвердзяць свой нейтральны статут.
Міжнародная федэрацыя плавання больш не забараняе расейскім і беларускім спартоўцам удзельнічаць у эстафетах, групавых дысцыплінах у сінхронным плаванні і сінхронных скачках у ваду.
Праўда, з умовай - плыўцоў павінны адобрыць у якасці нейтральных удзельнікаў, паведамляе «Еўрарадыё».
На гэтым тыдні World Aquatics абвясціла правілы для ўдзелу нейтральных спартоўцаў з «краіны, якія знаходзяцца ў стане канфлікту», што цяпер выкарыстоўваецца як да Расеі, так і да Беларусі.
Калі спартоўцы пацвердзяць свой нейтральны статус, яны могуць удзельнічаць у чэмпіянатах і кубках свету. На мерапрыемствах World Aquatics дуэты і каманды павінны быць сфармаваны са спартоўцаў з адной краіны.
Спартоўцы па-ранейшаму павінны адпавядаць пэўным крытэрам і не падтрымліваць вайну ва Украіне.