Даляр у Беларусі ўстанавіў новы гістарычны максімум
1- 21.11.2024, 17:39
- 9,546
Амерыканская валюта даражэе дзясятыя таргі запар.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 лістапада даляр зноў падаражэў і ўстанавіў чарговы гістарычны максімум у дачыненні да беларускага рубля.
Даляр падаражэў на 0,42% - да 3,415 рубля. Нагадаем, апошні раз даляр устанаўліваў гістарычны максімум 20 лістапада гэтага года.
Еўра падаражэў на 0,24% - да 3,5928 рубля.
Расейскі рубель патаннеў на 0,08% - да 3,3927 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Юань стаў даражэйшым на 0,38% — да 4,7114 рубля за 10 юаняў.