У Магілёўскай вобласці мужчына ўчыніў пагром на пошце
15- 21.11.2024, 16:37
- 15,532
Адна наведвальніца загінула.
Сёння раніцай у аграгарадку Расна Дрыбінскага раёна 39-гадовы мужчына ўчыніў пагром у мясцовым паштовым аддзяленні і напаў на некалькіх наведвальнікаў. Аб здарэнні паведамілі БелТА ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Непадалёк ад месца падзеяў у свой выходны знаходзіўся супрацоўнік Дрыбінскага РАУС. Ён пачуў крыкі з паштовага аддзялення і ўмяшаўся. Міліцыянт змог выбіць з рук нападніка металічны прут, якім той наносіў удары наведвальніцы пошты, і ўтрымліваў зламысніка да прыбыцця калег.
Адна з пацярпелых, 71-гадовая пенсіянерка, памерла ад атрыманых траўм на месцы. Яшчэ адна жанчына была шпіталізаваная.
На гэты момант мужчына затрыманы, вядзецца расследаванне для высвятлення ўсіх акалічнасцей здарэння.