У Польшчы адказалі на пагрозы РФ праз базу NATO
6- 21.11.2024, 17:48
- 5,306
«ЗША і NATO давядзецца ўзмацніць супрацьпаветраную абарону ўсяго ўсходняга флангу».
Нягледзячы на правакацыйныя заявы Расейскай Федэрацыі, вайсковая супрацьракетная база NATO ў Рэдзікаве з'яўляецца выключна абароннай. Пра гэта заявіў прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Польшчы Павел Вроньскі ў каментары рэакцыі расейскага МЗС на адкрыццё супрацьракетнай базы Альянсу ў Рэдзікаве, паведамляе RMF24.
Спікерка МЗС РФ Марыя Захарава 21 лістапада назвала размяшчэнне новага СПА «дэманстрацыяй амерыканскай моцы за тысячы кіламетраў ад нацыянальнай тэрыторыі ЗША» для сілавога ціску на РФ і прыстрашыла Польшчу «патэнцыйнай паразай» праз адкрыццё на тэрыторыі краіны базы супрацьракетнай абароны ЗША Aegis Ashore.
Спікер польскага МЗС заявіў, што калі Расея адновіць свае пагрозы, значыць, у будучыні ЗША і NATO давядзецца ўзмацніць супрацьпаветраную абарону ўсяго ўсходняга флангу. Вроньскі таксама дадаў, што ў Польшчы існуе агульны кансэнсус - як сярод грамадзян, так і ўсіх палітычных сіл - аб тым, што ўсходні фланг NATO павінен мець найлепшую супрацьпаветраную абарону.