Лукашэнка падпісаў указ, якім уводзяць змены па заробках бюджэтнікаў
38- 21.11.2024, 19:16
- 24,400
Работнікам яны могуць не спадабацца.
У Беларусі ўводзяць змены па заробках работнікаў бюджэтных арганізацый. Гэта прадугледжанае ўказам Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе ягоная прэс-служба.
Паводле гэтага ўказу кіраўнікам бюджэтных арганізацый дазволілі зацвярджаць штат работнікаў у меншай колькасці, чым прадугледжана тыпавым штатным раскладам і нарматыўнай колькасцю. Але зрабіць гэта можна будзе праз узгадненне з прафзвязам.
Пры гэтым зэканомленыя такім чынам грошы бюджэтным арганізацыям дазволілі накіроўваць на індывідуальныя даплаты пакінутым работнікам - за выкананне дадатковых працоўных абавязкаў (з іх згоды) па аптымізаваных пасадах.
Як удакладняецца, змяненне ўводзяць для «павышэння заробкаў работнікаў бюджэтных арганізацый з улікам выкананых імі працоўных абавязкаў».