22 лiстапада 2024, Пятніца, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Змітра Казлова зноў будуць судзіць

3
Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Змітра Казлова зноў будуць судзіць

Блогер павінен быў выйсці на волю праз тыдзень.

У Бабруйску 29 лістапада пачнецца чарговы суд над палітвязнем, актывістам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», блогерам ютуб-канала «Шэры кот» Дзмітрыем Казловым.

За дзень да суда, 28 лістапада, ён павінен быў выйсці на волю з бабруйскай ВК-2, аднак, магчыма, проста з калоніі будзе пераведзены ў СІЗА, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

На гэты раз Змітра Казлова абвінавачваюць паводле артыкула 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу ў судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін. Палітвязню пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Як адзначаюць праваабаронцы, падставай для крымінальных справаў па гэтым артыкуле звычайна становяцца шматлікія парушэнні, якія ў дачыненні да палітвязняў у большасці выпадкаў выпісваюць з надуманых прычын адміністрацыі калоній.

Змітра Казлова затрымалі яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў - 10 чэрвеня 2020 года разам з актывістамі «Еўрапейскай Беларусі». Арышт быў адміністрацыйным, але праз 20 дзхён Змітра не выпусцілі. Адразу ж стала вядома, што блогер стаў фігурантам справы паводле ч.1 арт.342 КК (Арганізацыя або ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Яго судзілі разам з Паўлам Севярынцам і актывістамі “Еўрапейскай Беларусі”. 25 траўня 2021 года яго прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках