Лукашэнка ў паніцы сабраўся адключыць інтэрнэт
56- 22.11.2024, 12:38
- 23,664
Па ўсёй Беларусі.
Інтэрнэт у жніўні 2020 года адключылі на загад Лукашэнкі. Пра гэта дыктатар расказаў 22 лістапада на сустрэчы са студэнтамі ВНУ гуманітарнага профілю.
- Скажу шчыра, што гэта (адключэнні інтэрнэту ў краіне - рэд.) практычна заўсёды было з майго дазволу, - заявіў Лукашэнка.
Дыктатар таксама прыстрашыў, што калі падзеі 2020 года паўторацца, то інтэрнэт «адключым наогул».