FT: Пуцін зманіў наконт «Арэшніка»
5- 22.11.2024, 12:46
- 10,534
У Мінабароны Украіны адказалі на заяву кіраўніка Крамля.
Учора ўвечары расейскія СМІ паказалі відэазварот Пуціна да Захаду. У ім ён заявіў, што 21 лістапада па Дняпры быў нанесены ўдар балістычнай ракетай «Арэшнік». Гэта нібыта быў адказ на пастанову Захаду даць дабро Украіне біць углыб РФ дальнабойнай амерыканскай зброяй.
Сёння журналісты Financial Times паведамілі, што як бы Пуцін ні запэўніваў Захад, учора па Дняпры быў удар РС-26 «Рубеж».
Такую інфармацыю крыніцы паведаміў высокапастаўлены чыноўнік з МА Украіны. Ён падкрэсліў, што ракета мела далёкасць палёту да 6 тысяч км.
Пры гэтым Пуцін заявіў, што ўчора РФ упершыню выкарыстоўвала супраць Украіны «новую» эксперыментальную гіпергукавую ракету «Арэшнік».
Тады ж Пуцін заявіў, што ўдар быў нанесены па звышсакрэтным заводзе ў Дняпры яшчэ з часоў СССР.
Учора таксама ў Пентагоне далі зразумець, што калі гэта і была нейкая новая ракета, то ўсё адно яна створаная на аснове «Рубяжа».