Bild: Пуцін прадэманстраваў адчай
4- 22.11.2024, 14:45
- 7,796
Сапраўдная мэта расейскага дыктатара зразумелая.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін, атакаваўшы Украіну ракетай «Арэшнік», спрабаваў прадэманстраваць сілу, але ў выніку не змог схаваць роспачы.
Такое меркаванне выказаў вайсковы аглядальнік Bild Юльян Ропке, каментуючы расейскі ўдар па Украіне міжкантынентальнай балістычнай ракетай і наступны зварот Пуціна.
«Тое, што выглядае як дэманстрацыя сілы злыдня ў Крамлі, насамрэч з'яўляецца прыкметай роспачы», - піша Ропке.
Аналітык паказвае, што ў войска Пуціна ёсць сотні сістэм узбраення, якія могуць атакаваць украінскі горад Дняпро, але замест гэтага была запушчаная эксперыментальная ракета з Астраханскай вобласці, размешчанай у 1000 кіламетрах.
Сапраўдная мэта Пуціна ясная, перакананы Ропке, і яна палягае ў тым, каб «пасеяць страх і жах» сярод заходніх краін, каб яны спынілі вайсковую дапамогу Украіне.
Але гэты «цынічны разлік» расейскага кіраўніка не павінен спрацаваць, падкрэсліў аналітык. І дэвіз хаўруснікаў Украіны пасля гэтага расейскага нападу павінен быць прысвечаны таму, што дапамогі павінна быць яшчэ больш.