Расейскі рубель апусціўся да крытычнай адзнакі
32- 22.11.2024, 16:19
- 24,322
Падрыхтавацца і беларускаму?
Расейскі рубель 22 лістапада абнавіў лакальныя мінімумы, а ключавым чыннікам ціску на расейскую валюту цяпер працягвае выступаць канфрантацыя Захаду і Масквы, пры гэтым напружаны парадак навін можа правакаваць узмацненне мінімізацыі рызыкі на выходныя дні, піша The Moscow Times.
Гэта яскрава праяўляе сябе ў дынаміцы рублёвага пазабіржавога курсу валюты, з якіх даляр, паводле звестак LSEG, вызначыўся на ўзроўні 103,30 рубля ўпершыню з сакавіка 2022 года, а курс еўра падскочыў да адзнакі 108,38 рубля, максімуму за паўтара месяца.
На момант напісання навіны за 1 амерыканскі даляр даюць 102,89 рубля.
Рынкавыя гульцы таксама працягваюць ацэньваць наступствы пашырэння санкцый ЗША ў дачыненні да аднаго з найбуйнейшых банкаў РФ, Газпрамбанка, праз які ў апошні час праходзілі асноўныя разлікі за расейскі газ, які пастаўляецца ў Еўропу.
Супраць расейскай валюты, апроч геапалітычнага ціску праз рызык канфрантацыі Захаду і Масквы, выступае скарачэнне прытоку замежнай валюты на ўнутраны рынак па меры частковай рэалізацыі нафты за рублі, якая экспартуецца з РФ, пры адначасовым аднаўленні імпарту, а таксама негатыўны эфект ад значнага ўмацавання валюты ЗША на сусветных рынках.
Адзначым, што за падзеннем расейскага рубля варта чакаць і аслабленне беларускага. Сёння даляр устанавіў чарговы рэкорд на таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы, падаражэўшы на 0,35% - да 3,427 рубля.