Беларускі банк пашырыў абмежаванні ў рублёвых укладах
2- 22.11.2024, 16:48
- 4,008
Магчыма, пра рост даляра.
«Банк БелВЭБ» абвясціў, што прыпыніць з 28 лістапада адкрыццё новых рублёвых укладаў з тэрмінам размяшчэння тры, шэсць і сем месяцаў. Таксама гэтае абмежаванне закране дзейныя дэпазіты кліентаў: з гэтай даты нельга будзе падоўжыць тэрмін іх дзеяння.
«Іншыя ўмовы ўкладзеных раней дамоў не змяняюцца», - удакладняе фінансавая установа.
Прычыны такой пастанова банк не паведамляе.
Раней стала вядома, што «Банк БелВЭБ» з 25 лістапада перастане афармляць новыя рублёвыя безадклікальныя і адклікальныя ўклады тэрмінам размяшчэння на 35 дзён. Таксама з гэтай даты не атрымаецца падоўжыць тэрмін дзеяння існых дэпазітаў.