У Курскай вобласці расейскія марскія пяхотнікі здаюцца ў палон «сціжмамі»
7- 22.11.2024, 17:30
- 9,298
Відэафакт.
Расейскія ваякі працягваюць здавацца ў палон вайскоўцам Узброеных сіл Украіны ў Курскай вобласці РФ.
Адпаведнае відэа ў пятніцу, 22 лістапада, апублікавалі ў Telegram-канале "Крымскі вецер", адзначыўшы, што "севастопальскія марпехі ў Курскай вобласці працягваюць здавацца ў палон плоймамі".
"Вось гэта зладжанасць - 810 БрМП і 22 МСП разам наступалі, разам і здаліся", - пракаментавалі ў пабліку кадры.
На адным з відэа ваеннапалонны Строкаў Сямён паведамляе, што ён з 810-й асобнай гвардзейскай брыгады марской пяхоты (АБрМП) і пражывае ў расейскім горадзе Самара.
"Звяртаюся да кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі. Хачу, каб мяне абмянялі", - заявіў ваяка.
Таксама ў палон да ўкраінскіх абаронцаў трапіў яшчэ адзін ваяк з 810-й АБрМП - Чуракоў Дзмітрый.
Абменны фонд таксама папоўніў Аляксей Абрамаў з 22-га мотастралковага палка.
“Прашу кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі абмяняць мяне на ўкраінскіх ваеннапалонных”, - заявіў ён на відэа.