23 лiстапада 2024, Субота, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта не серыйны выраб»: кіраўнік украінскай выведкі раскрыў праўду пра ракету, якой РФ ударыла па Дняпры

7
«Гэта не серыйны выраб»: кіраўнік украінскай выведкі раскрыў праўду пра ракету, якой РФ ударыла па Дняпры
КІРЫЛ БУДАНАЎ

Са звестак Буданава, гаворка ідзе пра доследны ўзор.

Ракета, якую Расея выкарыстоўвала для ўдару па горадзе Дняпры, з'яўляецца эксперыментальнай.

«Учора расейскі дыктатар, шчыра, публічна заявіў, што была ўжытая ракета «Арэшнік», так ён яе назваў. «Арэшнік» - гэта назва навукова-даследчай працы. Пры гэтым дадаў, што размова ідзе аб балістычнай ракеце сярэдняй далёкасці, носьбіце ядзернай зброі.

Буданаў адзначыў, што тое, што расейцы выкарыстоўвалі ракету ў яе бяз'ядзерным варыянце, з'яўляецца ад іх папярэджаннем, што яны «зусім звар'яцелі».

«Цяпер экспэртыза ўстанаўлівае, якое менавіта начынне там было. Ракета экспэрыментальная. Мы ведалі дакладна, што на кастрычнік месяц павінны былі зрабіць два даследчыя ўзоры. Магчыма, зрабілі крыху больш, але, паверце, гэта - доследны ўзор, гэта яшчэ не серыйны выраб, дзякуй Богу», - падкрэсліў Буданаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках