23 лiстапада 2024, Субота, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі датычны да распрацоўкі міжкантынентальнага «Кедра», якім ударылі па Дняпры?

2
Рэжым Лукашэнкі датычны да распрацоўкі міжкантынентальнага «Кедра», якім ударылі па Дняпры?

У гэтым замешаны "Менскі завод колавых цягачоў".

Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны паведаміла, што 21 лістапада Расея нанесла ўдар па Дняпры міжкантынентальнай балістычнай ракетай са складу ракетнага комплексу "Кедр", адзначае тэлеграм-канал "Беларускі Гаюн".

Паводле звестак украінскіх выведчыкаў, да распрацоўкі гэтага ракетнага комплексу былі залучаныя розныя прадпрыемствы ВПК РФ з Масквы, Валгаграда і Варонежа, у тым ліку і АТ «Федэральны навукова-вытворчы цэнтр «Тытан-Барыкады» (Валгаград).

Менавіта гэтае прадпрыемства з'яўляецца адным з найбуйнейшых атрымальнікаў прадукцыі ААТ «Менскі завод колавых цягачоў», які, як высветліла «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі», толькі за 9 месяцаў 2024 г. паставіў 200 вагонаў з колавай тэхнікай і дэталямі для розным прадпрыемстваў расейскага ВПК. Адзначым, што ў першую чаргу размова ішла аб пастаўках шасі для рознай тэхнікі.

Канкрэтна на "Тытан-Барыкады" МЗКЦ адправіў 36 вагонаў з тэхнікай і дэталямі. Такім чынам, ёсць важкія падставы меркаваць, што шасі беларускага МЗКЦ цалкам магло быць выкарыстанае пры распрацоўцы ракетнага комплексу "Кедр".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках