У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С
2- 23.11.2024, 11:32
- 1,478
У Беларусі ўстанавілася незвычайна халоднае для лістапада надвор'е.
Начамі і пад раніцу ў Беларусі цяпер вельмі холадна, як для лістапада.
Халадней за ўсё сёння ноччу было ў Ашмянах – мінус 8,8°С, у наваколлях Ліды – мінус 7,5°С, у Шчучыне – мінус 7,8°С, у Валожыне – мінус 5,9°С.
У Менску было мінус 4°С.
Цяплей было на Магілёўшчыне і Гомельшчыне. У Гомелі ўвогуле быў 0°С.