МЗС Францыі: Украіна можа біць па РФ нашымі ракетамі
6- 23.11.2024, 19:14
- 3,866
Таксама Парыж падтрымлівае ідэю запрашэння Кіева ў NATO.
Францыя дазволіла Украіне наносіць удары па тэрыторыі Расеі з дапамогай французскіх ракет вялікай далёкасці Storm Shadow / Scalp. Пра гэта ў суботу, 23 лістапада, у інтэрв'ю BBC заявіў міністр замежных спраў Францыі Жан-Ноэль Баро.
Ён адзначыў, што такія дзеянні магчымыя выключна "ў мэтах самаабароны". У той жа час міністр не пацвердзіў факт выкарыстання французскай зброі ўкраінскім войскам.
Баро падкрэсліў, што Захад не павінен мець ніякіх "чырвоных ліній" у падтрымцы Украіны. На пытанне аб магчымым удзеле французскіх вайскоўцаў у баявых дзеяннях, ён адказаў, што "Францыя не выключае ніводнага сцэнара".
Таксама дыпламат заявіў, што краіна падтрымлівае ідэю запрашэння Украіны ў NATO.
"Мы гатовы адправіць запрашэнне і працуем з сябрамі і хаўруснікамі Украіны, каб наблізіць іх да нашай пазіцыі", - дадаў Баро.