«Маскву» патапілі, а яшчэ два расейскія крэйсеры чакалі ў Міжземным моры»
2- 24.11.2024, 12:07
- 4,786
Закрыццё Турцыяй праток Басфор і Дарданэлы ўдарыла па Расеі.
Закрыццё Турцыяй праток Басфор і Дарданэлы ў адпаведнасці з канвенцыяй Мантрэ з пачатку шырокамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну перашкодзіла агрэсару выкарыстоўваць сваю перавагу на моры для захопу Адэсы, Мікалаева і іншых тэрыторый.
Пра гэта заявіў пасол Украіны ў Турцыі Васіль Боднар у інтэрв'ю «Укринформу».
«Адным з ключавых этапаў абароны Украіны стала закрыццё Турцыяй праток Басфор і Дарданэлы.
Адну «Маскву» мы патапілі, а яшчэ два расейскія крэйсеры чакалі ў Міжземным моры.
І тое, што Турцыя закрыла пратокі, мяркую, не дазволіла Расеі выкарыстоўваць сваю перавагу на моры для захопу Адэсы, Мікалаева і іншых тэрыторый, якія, паводле планаў Масквы, павінны былі быць акупаваныя ў выніку аперацый з мора», - заявіў Боднар.
Дыпламат таксама нагадаў, што Турцыя стала сур'ёзным транспартным хабам для Украіны. Цяпер там дзейнічае транспартны бязвіз для ўкраінскіх перавозчыкаў.