24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага Z-блогера шакавала праца УСУ з дронамі

4
Расейскага Z-блогера шакавала праца УСУ з дронамі

«Ваенны карэспандэнт» назваў камандзіраў РФ злачынцамі.

На цяперашнім этапе вайны менавіта беспілотнікі сталі той зброяй, якая эфектыўна стрымлівае прасоўванне УС РФ. Большасць расейскіх штурмавікоў становяцца «грузам 200» яшчэ да таго, як наблізяцца да пазіцый УСУ.

Аб гэтым адкрыта піша расейскі Z-блогер «Zапіскі Vетэрана», піша «Дыялог.UA».

Ён паскардзіўся, што камандзіры УС РФ адпраўляюць сваіх салдат у штурмы на дакладную смерць, не абсталяваўшы сродкамі барацьбы з БПЛА. Як вынік, у расейцаў вельмі істотныя страты на фронце і вельмі павольнае пасоўванне наперад.

«Ёсць нейкі (украінскі - рэд.) апорнік… Фармуецца калона для штурму з некалькіх БМП і танка. На тэхніку зверху садзіцца дэсант і адпраўляецца ў штурм. Супраціўнік, натуральна, назірае і пачынае працаваць (па калоне УС РФ - рэд.) FPV. У выніку да апорніка ніхто не даязджае. Уся тэхніка знішчаная, а хто выжыў з дэсанту, знішчаецца скідамі з mavic, (УСУ - рэд.) нават артылерыю не выкарыстоўвабць… У 90% выпадкаў штурмавыя мерапрыемствы зрываюцца з-за масавага выкарыстання FPV супраціўніка», - расказаў Z-блогер.

Ён абураны тым, што замест пошуку шляхоў развязання гэтай праблемы камандзіры УС РФ працягваюць закідваць на ўкраінскія пазіцыі ўсё новыя і новыя порцыі "мяса".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках