24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнтка Тайваня: Украіна цяпер больш мае патрэбу ў зброі ад ЗША, чым Тайбэй

4
Экс-прэзідэнтка Тайваня: Украіна цяпер больш мае патрэбу ў зброі ад ЗША, чым Тайбэй
ЦАЙ ІНВЭНЬ

Вайсковая падтрымка Кіева з боку ЗША дапаможа стрымаць Кітай ад нападу на Тайвань.

Былая прэзідэнтка Тайваня Цай Інвэнь мяркуе, што ў найбліжэйшай будучыні ЗША павінны дапамагаць Украіне зброяй, а не Тайваню.

Пра гэта яна сказала, выступаючы на міжнародным форуме аб бяспецы ў Галіфаксе ў Новай Шатландыі, яе цытуе Politico.

Цай Інвэнь падкрэсліла, што “ЗША павінны зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы ўкраінцам". “У нас (Тайваня) яшчэ ёсць час”, – сказала яна.

"Перамога Украіны стане эфектыўным стрымлівальным чыннікам для будучай агрэсіі", - перакананая былая прэзідэнтка Тайваня, маючы на ўвазе, што вайсковая падтрымка Кіева з боку ЗША дапаможа стрымаць Кітай ад нападу на Тайвань.

Кітай разглядае Тайвань як сваю ўласную тэрыторыю, і захоўваюцца асцярогі, што ён паспрабуе вярнуць пад свой кантроль высу сілай. ЗША з'яўляюцца найважнейшымі міжнароднымі прыхільнікамі Тайваня і пастаўшчыком зброі, нягледзячы на адсутнасць афіцыйнага дыпламатычнага прызнання.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках