Расея ўдарыла ракетамі па Чарнігаўшчыне
6- 24.11.2024, 19:45
- 6,670
Ёсць паранены і разбурэння.
24 лістапада Расея ўдарыла трыма ракетамі па Чарнігаўшчыне, у выніку чаго быў паранены мужчына і пашкоджаныя жылыя будынкі і гаспадарчыя пабудовы.
А 16:16 менскага часу паветраныя сілы паведамілі пра ракету ва ўсходняй частцы Чарнігаўшчыны, якая ляцела на захад.
Праз дзве хвіліны паветраныя сілы заявілі аб “ракетах у кірунку Чарнігава", не ўдакладніўшы іх колькасць.
А 17:19 кіраўнік Чарнігаўскай АДА Вячаслаў Чавус заявіў, што, паводле папярэдніх звестак, Расея нанесла па Чарнігаўшчыне ракетны ўдар.
Паводле яго, два выбухі грымну-злі ў Карукаўскім раёне Чарнігаўскай вобласці. Тут быў паранены 28 гадовы мужчына, які цяпер шпіталізаваны, і пашкоджаныя гаспадарчыя пабудовы.
Яшчэ адзін выбух быў у грамадзе непадалёк ад Чарнігава, дзе былі пашкоджаныя дамы.