Сібіга заклікаў партнёраў перадаць Украіне сістэмы СПА для перахопу новых ракет РФ
4- 24.11.2024, 20:51
- 1,718
Новыя сістэмы маглі б засцерагчы Украіну ад найноўшых ракет РФ.
Андрэй Сібіга заклікаў партнёраў перадаць Украіне сістэмы СПА. Новыя сістэмы маглі б засцерагчы Украіну ад найноўшых ракет РФ.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка Міністэрства замежных спраў Андрэя Сібігу.
"Выкарыстанне Расеяй балістычнай ракеты з'яўляецца тыповым шантажом", — падкрэсліў Сібіга.
Ён патлумачыў, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін спрабуе адпудзіць усіх ад падтрымкі Украіны.
"Партнёры Украіны павінны зрабіць усё наадварот: адкінуць шантаж, павялічыць падтрымку і ўзмацніць паветраны шчыт Украіны сістэмамі, здольнымі перахопліваць такія ракеты», — растлумачыў кіраўнік МЗС.