Ракетная трывога: у Курску прагрымелі моцныя выбухі
4- 25.11.2024, 10:13
- 6,218
Горад маглі атакаваць і ракеты, і БПЛА.
Гэтай ноччу выбухі прагрымелі ў раёне раскйскага горада Курск. Мясцовыя паблікі і Telegram-каналы пісалі, што выбухі былі дастаткова моцнымі, паведамляе «РБК-Украіна».
Губернатар Курскай вобласці заяўляў спачатку аб ракетнай небяспецы для рэгіёну, і абвясціў аб працы СПА. Пазней расейскі чыноўнік заявіў, што небяспека праз ракетныя атакі была знятая.
Ужо раніцай губернатар Курскай вобласці расказаў, што гэтай ноччу нібыта было “збіта 7 украінскіх ракет і 7 БПЛА самалётнага тыпу”.
"Нагадваю, набліжацца да абломкаў і чапаць іх нельга”, - дадаў чыноўнік.