Le Monde: ідуць сакрэтныя перамовы аб адпраўцы заходніх вайскоўцаў ва Украіну
3- 25.11.2024, 11:27
- 3,310
Дыскусіі аднавіліся пасля перамогі Трампа.
Дыскусіі аб адпраўцы заходніх войскаў ва Украіну аднавіліся, піша французская газета Le Monde са спасылкай на крыніцы.
"Паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй працягваюцца дыскусіі наконт супрацоўніцтва ў галіне абароны, з мэтай стварэння асноўнай групы супольнікаў у Еўропе, арыентаванай на Украіну і больш шырокую еўрапейскую бяспеку”, — сказаў суразмоўца Le Monde.
Са звестак выдання, перамовы “фактычна засакрэчаныя", яны аднавіліся ў апошнія тыдні, дзякуючы візіту ў Францыю прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Кіра Стармера 11 лістапада.
Нагодай стала перамога Дональда Трампа на выбарах у ЗША.