Расейцы ўдарылі балістычнай ракетай па цэнтры Адэсы
5- 25.11.2024, 12:22
- 9,210
Пашкоджаныя дамы.
Расейскія акупанты нанеслі ўдар па цэнтры ўкраінскай Адэсы, пашкоджаныя жылыя дамы, ёсць пацярпелыя, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі (АВА) Алег Кіпер.
"Расейскія тэрарысты ўчынілі ракетную атаку на цэнтр горада Адэсы. Ёсць пацярпелыя. Пашкоджаная грамадзянская інфраструктура, жылыя дамы", - напісаў ён у тэлеграм у панядзелак.
Паветраныя сілы УСУ спачатку папярэджвалі аб выведвальным дроне ў кірунку Адэсы і працы СПА. Пазней вайскоўцы паведамілі пра пагрозу балістыкі і ракету ў кірунку Адэсы.
В Одесі росіяни вдарили ракетою по житлових кварталах. pic.twitter.com/uwFiz8gan5
— Баба і кіт (@babaikit) November 25, 2024