Якое надвор'е чакае беларусаў у апошні тыдзень лістапада
1- 25.11.2024, 12:30
- 1,288
Сонца будзе мала.
На гэтым тыдні надвор'е прымусіць трымаць ногі ў цяпле і камфорце. Сіноптыкі прагназуюць, што на дварэ будзе халаднавата, воблачна з праясненнямі, месцамі пройдуць дажджы і мокры снег.
У панядзелак, 25 лістапада, сіноптыкі прагназуюць на поўначы краіны невялікія ападкі, а таксама слабы галалёд на асобных адцінках дарог. Тэмпература паветра чакаецца ўночы ад мінус 5°С да плюс 1°С, па ўсходзе да мінус 9°С. Удзень максімум будзе плюс 5°С, па захадзе да плюс 8°С.
У аўторак, 26 лістапада, крыху пацяплее. Уночы абяцаюць ад мінус 3°С да плюс 3°С, па паўднёвым усходзе да мінус 6°С. Удзень чакаюць да плюс 7°С, халадней за ўсё будзе ў паўднёва-ўсходніх раёнах - да мінус 2°С.
У сераду, 27 лістапада, удзень месцамі па краіне сіноптыкі прагназуюць кароткачасовы дождж і мокры снег. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4°С да плюс 2°С, па паўднёвым усходзе да мінус 7°С, а ўдзень чакаецца ад мінус 3°С па паўднёвым усходзе да плюс 6°С па паўднёвым захадзе краіны.