25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На дарогах Гомельскай вобласці з'явілася экспэрыментальная разметка

5
На дарогах Гомельскай вобласці з'явілася экспэрыментальная разметка

У ДАІ расказалі навошта яна спатрэбілася.

Ва УУС Гомельскага аблвыканкама расказалі пра экспэрыментальную разметку, якую нанеслі на чатырох аўтамабільных трасах рэгіёну. Гэта вялікія белыя крывыя стрэлкі, якія, са словах ДАІ, павінны папярэджваць кіроўцаў аб набліжэнні адцінка, на якім забаронены абгон.

Так, экспэрыментальную гарызантальную разметку можна ўбачыць на наступных дарогах Гомельшчыны:

* М-10 "мяжа РФ-Гомель-Кобрын”,

* М-8 "мяжа РФ-Віцебск-Гомель-мяжа Украіны”,

* Р-31 "Бабруйск-Мазыр-мяжа Украіны”,

* Н-4739 "Мазыр-Петрыкаў"

Інспектары Гомельшчыны патлумачылі, што акрамя разметкі ўсталявалі таксама дарожныя знакі, якяія дублююць “абгон забаронены” злева і справа ад праезнай часткі. У ведамстве дадалі, што мэта такіх белых стрэлак-падвысіць бяспеку дарожнага руху і прадухіліць ДТЗ, звязаныя з выездам на сустрэчную паласу і парушэннем правілаў абгону.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках