УСУ распляжылі магутны механізаваны штурм РФ пад Часавым Ярам
- 25.11.2024, 17:11
- 3,636
Знішчылі восем расейскіх БМД.
Падчас разлютаваных баёў у раёне Часавага Яра УСУ знішчылі восем расейскіх баявых машын дэсанту (БМД). Пра гэта паведамляе Telegram-канал “Украіна 365".
Як стала вядома, 98-я дэсантная дывізія Расеі атакавала ўкраінскія пазіцыі на дзесяці БМД. Аднак толькі адной машыне ўдалося прабіць абарону, астатнія былі спыненыя, з іх восем знішчаныя разам з пяхотай. На апублікаваным відэа зафіксаваныя наступствы штурму: разбураныя БМД-4, у некаторых з якіх выбухам адарвала ўсю верхнюю частку корпуса, а таксама рэшткі дэсанту вакол.
Падзеі адбыліся ў ваколіцах горада Часаў Яр Данецкай вобласці. Гэта пацвердзіў аналітык @giK1893, які вывучыў кадры і геалакацыю знішчанай тэхнікі праз Google Maps.
Баі за Часаў Яр працягваюцца з пачатку красавіка 2024 года. За гэты час расейскім войскам удалося прасунуцца на некалькі кіламетраў. У ліпені супраціўнік захапіў мікрараён Канал на левым беразе Северскага Данца, а ў жніўні пераправіўся праз канал.
У апошнія тыдні расейскія сілы актывізавалі штурмы горада, камбінуючы механізаваныя атакі з дзеяннямі малых пяхотных груп, якія спрабуюць пранікаць у тыл украінскай абароны.
Са слоў байцоў 24-й брыгады, якія абаранялі Часаў Яр, нягледзячы на значны ціск скпраціўніка, украінскія падраздзяленні захоўваюць кантроль над горадам і працягваюць знішчаць варожую тэхніку і жывую сілу. У мэтах этыкі сцэны з целамі супраціўніка ў матэрыялах не публікуюцца, але відэазапісы са знішчанай тэхнікай даступныя ў Telegram-канале «Аператыўны УСУ».