Пётр Павел: дакладнае трансатлантычнае адзінства ўмацоўвае глабальную стабільнасць
- 25.11.2024, 18:00
- 1,050
Прэзідэнт Чэхіі ў лісце Трампу падняў тэму абавязанняў, якія накладвае сяброўства ў NATO.
Прэзідэнт Чэхіі Пётр Павел у вітальным лісце новаабранаму прэзідэнту ЗША Дональду Трампу падняў тэму абавязанняў, якія накладвае сяброўства ў NATO. Пра гэта паведамляе Radio Prague International (пераклад — zn.ua).
Чэшскі лідар выказаў гатоўнасць сваёй краіны ўзмацніць супрацоўніцтва з Вашынгтонам у сферы абароны, кібербяспекі і энэргетыкі. Павел таксама адзначыў важнасць трансатлантычных сувязяў для глабальнай стабільнасці і росквіту.
Палітык адзначыў намаганні Чэхіі пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, уключаючы павелічэнне выдаткаў на абарону і падтрымку Кіева.
Ён папярэдзіў аб глабальным уплыве падзей ва Усходняй Еўропе і выказаў занепакоенасць у захаванні стабільнасці ў тайваньскім праліве і Паўднёва-Кітайскім моры.
"Дакладнае трансатлантычнае адзінства ўмацоўвае глабальную стабільнасць", - напісаў Павел, выказаўшы надзею на будучае супрацоўніцтва.