«Калі расейцы павернуць зброю супраць уласных уладаў, ім стане лягчэй»
5- 25.11.2024, 18:14
- 4,620
Украіна гатовая дапамагчы.
Сярод расейскіх салдат пануе атмасфера безнадзейнасці і страху, асабліва ў апошнія паўгода. Гэта вынікае як з размоў з палоннымі, так і з перахопаў размоў на фронце. Пра гэта распавёў афіцэр 59-й асобнай мотапяхотнай брыгады імя Якава Гандзюка Узброеных Сіл Украіны Сяргей Цяхоцкі сёння, 25 лістапада, у эфіры FREEДОМ.
"Мы чуем гэта з перахопаў, якія магчымыя на лініі фронту, і сітуацыя выглядае сумна. Прапагандысцкая машына, якую запусціў Пуцін, запалохвае людзей, асабліва ў апошнія паўгода. Мы бачым штучна створаныя крымінальныя справы, якія ставяць людзей перад выбарам: ці турма, ці фронт. Людзі не хочуць ваяваць, але баючыся турэмных умоў, выбіраюць вайну і гінуць”, — пракаментаваў афіцэр.
Ён адзначае: страты расейскага войска – каласальныя. Агульная колькасць забітых і параненых расейскіх салдат і афіцэраў набліжаецца да мільёна.
"Дзе іх маці, дзе іх жонкі? Чаму яны не выходзяць і не кажуць, што гэтая вайна бессэнсоўная? Калі расейцы павернуць зброю супраць уласных уладаў, ім стане лягчэй. Мы гатовыя ім дапамагчы", – дадаў Цэхоцкі.