Reuters: Аўстрыя спыніла паўвекавыя сувязі з «Газпрамам»
2- 25.11.2024, 19:10
- 3,066
Штуршком да гэтага стаў арышт расейскага газу.
Пасля больш як 50 гадоў сувязяў Аўстрыя спыніла супрацоўніцтва з «Газпрамам». Штуршком да гэтага стаў арышт расейскага газу.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Штуршком, які спыніў больш як 50 гадоў газавых плыняў ад расейскага дзяржаўнага энэргетычнага гіганта «Газпрама» да аўстрыйскай групы OMV у пачатку гэтага месяца, стаў арышт расейскага газу як платы для кампенсацыі кошту арбітражнай пастановы.
Раней у гэтым месяцы OMV заявіла, што перамагла арбітраж у Нямеччыне супраць «Газпрама» на суму 230 мільёнаў еўраў у сувязі з нерэгулярнымі пастаўкамі ў сваё нямецкае падраздзяленне, і прыме меры для неадкладнага прымусовага спагнання гэтага пазову супраць рахункаў-фактур «Газпрама».
Праз тры дні «Газпрам» спыніў пастаўкі газу аўстрыйскай кампаніі.
Са звестак трох ананімных крыніц, блізкіх да «Газпраму» і OMV, аўстрыйская фірма арыштавала пастаўкі газу за кастрычнік на 230 мільёнаў еўраў.
Гэта першы выпадак, калі кліент з Еўрапейскага Звязу не аплаціў газ «Газпраму».
Спыненне паставак на мінулым тыдні дае OMV магчымасць сцвярджаць, што Газпрам парушыў кантракты, паведаміла адна з пяці крыніц.
Паводле звестак выдання, «Газпрам» у сваю чаргу нібыта расцэньвае арышт газу як нявыплату і таму спыніў пастаўкі.
OMV купляла савецкі і расейскі газ з 1968 года і падзеі паказалі, што аўстрыйская фірма шукае спосабы цалкам адмовіцца ад закупак расе
йскага газу, нягледзячы на тое, што яе кантракты з Газпрамам дзейнічаюць да 2040 года.