25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гуцарыеў пацвердзіў нацыяналізацыю ў Беларусі «Слаўкалія»

9
Гуцарыеў пацвердзіў нацыяналізацыю ў Беларусі «Слаўкалія»
Міхаіл Гуцарыеў

«Сябар» Лукашэнка таксама расказаў пра «завісанне» свайго паўмільярда даляраў.

У інтэрв'ю выданню Forbes Talk расейскі мільярдэр Міхаіл Гуцарыеў пацвердзіў нацыяналізацыю ў Беларусі кампаніі «Слаўкалій», у праект якой ён быў істотна заангажаваны. А таксама паскардзіўся, што выдаткаваныя на будаўніцтва $500 млн яму пакуль яшчэ не вярнулі.

«Пасля амерыканскіх санкцый на калій, на “Слаўкалій” я быў змушаны яго як бы пакінуць, цалкам спыніць будаўніцтва. Усе фінансавыя сродкі, якія мы інвеставалі, там наша дзель – паўмільярда даляраў. Усё гэта застыла, калі гэта вернецца, невядома», – заявіў Гуцарыеў.

«Слаўкалій» рэалізаваў інвестыцыйны праект будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната, у які група Гуцарыева «Сафмар» уклала $500 млн. У праекце таксама ўдзельнічаў Дзяржаўны банк развіцця Кітая, укладанні, паводле словаў Гуцарыева, склалі $1 млрд.

«А потым былі амерыканскія санкцыі, непасрэдна на калійную вытворчасць Беларусі. І само гэтае беларускае прадпрыемства, таму кітайцы адмовіліся фінансаванне далей прадаўжаць. Мы таксама спынілі, і ўсё гэта так застыла», – расказаў Гуцарыеў.

На пытанне, які статус у праекту цяпер, бізнэсмэн адказаў, што «гэта адыходзіць усё беларускай дзяржаве».

Хто будзе далей развіваць праект і як, Гуцарыеў адказаць не змог:

«Мне гэта ўжо нецікава. Я страціў цікавасць да гэтага праекту. Мы прасвідравалі дзве шахты, адну 800, адну 600 метраў. Мы зрабілі там трохкіламетровыя тунэлі. Мы практычна дайшлі да 70% развязання праблемы. Мы пабудавалі горна-абагачальны камбінат, пабудавалі ГАК. Мы ўжо нават мэблю набылі ў адміністрацыйныя будынкі. Павінны былі дабудаваць сёлета».

Што да ўкладзеных грошай, то пытанне іх вяртання «гэта пытанне перамоваў. Пакуль ніякіх грошай я не атрымаў назад. І ўсё, мае грошы як бы павіслі, іх няма. Бывае такое, нічога страшнага».

Гуцарыева ўключылі ў санкцыйны спіс Еўразвязу ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі. У афіцыйным дакуменце ЕЗ сцвярджалася, што мільярдэр – «даўні сябар» Аляксандра Лукашэнкі, што дазволіла яму «сабраць значны капітал і ўплыў сярод палітычнай эліты Беларусі». ЕЗ таксама заявіў, што Гуцарыеў «падтрымліваў Лукашэнку ў спрэчках з Расеяй у пастаўках нафты».

У 2021 годзе Гуцарыеў пасля ўвядзення адносна яго санкцый перадаў свайму брату Саіт-Саламу кантроль над акцыямі «Слаўкалія» – брытанскай GCM Global Energy.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках