Брытанія таемна перадала Украіне новую партыю Storm Shadow
- 26.11.2024, 9:09
- 2,932
Дзясяткі крылатых ракет.
Вялікабрытанія нядаўна перадала Украіне новую партыю дальнабойных крылатых ракет Storm Shadow.
Як піша Bloomberg, пастаўка адбылася да пастановы брытанскага ўрада скасаваць абмежаванні для Узброеных сіл Украіны на выкарыстанне гэтага ўзбраення, а таксама аналагічнай пастановы амерыканцаў наконт сваіх дальнабойных ракет.
Са слоў крыніц выдання, гаворка ідзе аб "дзясятках крылатых ракет Storm Shadow". У той жа час суразмоўцы адмовіліся ўдакладняць, калі менавіта прыбылі ракеты, або назваць дакладную колькасць, спаслаўшыся на пытанні бяспекі.
Як адзначаецца, перадача новай партыі ракет Storm Shadow для Украіны адбылася ўпершыню за прэм'ерствам к Брытаніі Кіра Стармера, які паабяцаў працягваць падтрымліваць Украіну ў яе самаабароне супраць вайсковай агрэсіі Расеі.
“Пастаўкі, аб якіх публічна не абвяшчалася, адбыліся некалькі тыдняў таму і былі замоўленыя пасля таго, як у Кіева скончыліся ракеты вялікай далёкасці”, - распавялі крыніцы.