26 лiстапада 2024, aўторак, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Брытаніі: Вайна ва Украіне ўступае ў крытычную стадыюю

Мінабароны Брытаніі: Вайна ва Украіне ўступае ў крытычную стадыюю

Джон Гілі заклікаў падвоіць падтрымку Украіне.

Міністр абароны Вялікабрытаніі Джон Гілі мяркуе, што вайна Расеі супраць Украіны ўступае ў крытычную стадыю.

Пра гэта ён сказаў на брыфінгу пасля сустрэчы міністраў абароны Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Францыі, Італіі і Польшчы, паведамляе Укрінфарм.

Гілі адзначыў, што Вялікабрытанія, Нямеччына, Францыя, Італія і Польшча адказныя больш як за пятую частку агульных абаронных выдаткаў NАТО, а таксама за дзве трэці абаронных выдаткаў Еўропы ў NАТО.

Міністр падкрэсліў, што гэтыя пяць краін гатовы павялічваць выдаткі на еўрапейскую абарону, больш шчыльна звязваць вайсковыя галіны і забяспечыць рашучую ролю NАТО перад глабальнымі пагрозамі.

«Паколькі вайна ва Украіне ўступае ў крытычную стадыю, для нас надышоў час узмацніць нашу калектыўную абарону. Мы працуем разам над умацаваннем усходняга фланга NАТО. Мы працуем разам над узмацненнем супрацоўніцтва ў распрацоўцы сістэм супрацьпаветранай абароны і ракет вялікай далёкасці. Мы працуем разам над узмацненнем прамысловых праграм паміж нашымі вядучымі кампаніямі», - адзначыў ён.

Гілі мяркуе, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін не спыніцца, калі пераможа ва Украіне, бо ягонай мэтай з'яўляецца «дэстабілізацыя дэмакратыі» на ўсім кантыненце. З ягоных слоў, менавіта таму трэба падвоіць падтрымку Украіны.

«Я думаю, што той факт, што мы сабраліся разам, як пяцёрка, вельмі выразна сігналізуе аб тым, што мы будзем аб'яднаныя і гатовы абараніць наш кантынент ад агрэсараў. Мы будзем цвёрда стаяць перад пагрозай Пуціна і разам будзем гатовыя стрымліваць усялякае пашырэнне расейскай агрэсіі», — дадаў міністр.

Раней Гілі заявіў, што лінія фронту ва Украіне «цяпер менш стабільная, чым калі-небудзь» з першых дзён уварвання Расеі ва Украіну ў 2022 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках