У Крамлі занерваваліся праз размовы аб перадачы Украіне ядзернай зброі
8- 26.11.2024, 14:43
- 7,078
Слова ўзяў Пяскоў.
Абмеркаванне на Захадзе магчымасці перадачы Украіне ядзернай зброі "абсалютна безадказнае".
Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, паведамляе Reuters.
На мінулым тыдні газета New York Times паведаміла, што некаторыя заходнія чыноўнікі выказалі здагадку, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн можа перадаць Украіне ядзерную зброю.
Пяскоў заявіў, што каментары прыпісваюцца толькі ананімным крыніцам, і тыя, хто іх робіць, не адчуваюць "ні кроплі адказнасці". Захад павінен уважліва прыслухоўвацца да Уладзіміра Пуціна, сказаў ён.